Кушляны запрашаюць!

Сябры, прадстаўляем вам некаторых удзельнікаў свята “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў суботу, 23 жніўня 2025 года, з 12:00 да 1 • Дуэт артыстаў эстрады "НЕБА Sound" 14:00, галоўная сцэна

  • Дуэт артыстаў эстрады "НЕБА Sound" 14:00, галоўная сцэна
  • Батлейка “Дом з Марамі” 14:00, абора
  • Капэля Алеся Лася “ТрыА” 15:00, абора
  • Народны фальклорны ансамбль “Сарматы” БДУ 15:00, галоўная сцэна

*па часе могуць быць невялікія змены

Таксама вас чакаюць:

  • экскурсіі па музеі-сядзібе;
  • сустрэчы з літаратарамі;
  • майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
  • выступы калектываў Смаргоншчыны (народны фальклорны калектыў "Валэйчанка", народны ансамбль народнай песні "Хутарок", гурт інструментальнай музыкі "Кушлянская капэла");
  • а таксама духмяная гарбата з зёлак, народныя прысмакі, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята з нацыянальным каларытам.

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск – 40р. Браніраванне месцаў у аўтобусе: +375 (17) 363-94-65.

461