На мінулым тыдні Музею беларускага кнігадрукавання было перададзена новае выданне, прысвечанае рэлігійнаму і грамадскаму дзеячу XVII ст. Сімяону Полацкаму. Кніга «Симеон Полоцкий. Подвижник и просветитель» выйшла на рускай мове напрыканцы 2024 года ў рамках праекта «Бібліятэка саюзнай дзяржавы». На больш чым 300 старонках змешчаны тэкст і ілюстрацыі, якія асвячаюць жыццёвы і творчы шлях знакамітага палачаніна. Напісаны Сімяонам Полацкім «Псалтыр рыфматворны» ў тым выглядзе, як прадстаўлены ў гэтым выданні, публікуецца ўпершыню і ўключае поўны тэкст псалмоў і іх нотнае суправаджэнне.
Тыраж выдання складае 1300 асобнікаў. Кніга мае два дадаткі — «Букварь языка славенска» і «Тестамент».