Завяршыўся цыкл музейна-педагагічных заняткаў для школьнікаў 1-х і 4-х класаў

У Мастацкай галерэі г. Полацка ў сакавіку завяршыўся цыкл музейна-педагагічных заняткаў для школьнікаў 1-х і 4-х класаў. Тэма «У гравёрнай майстэрні» дапамагла вучням пазнаёміцца з мастацтвам друкаванай графікі і нават стварыць уласныя творы, карыстаючыся друкарскай формай.

На занятках па тэме «Таямніцы насценнага жывапісу Спаскага храма» дзеці пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка змаглі паспрабаваць сябе ў ролі мастакоў-фрэскістаў, разгадаць сакрэты, якія схаваныя ў насценным жывапісе ХIX стагоддзя Спаса-Праабражэнскай царквы.

У наступным навучальным годзе супрацоўнікі Мастацкай галерэі будуць рады новым сустрэчам з зацікаўленымі школьнікамі.

418