У сакавіку Музей беларускага кнігадрукавання запрасіў вучняў трэціх класаў на музейна-педагагічныя заняткі «Як вучыліся дзеці раней» і пазнаёміў з арганізацыяй навучання ў старажытных беларускіх школах. Юным наведвальнікам распавялі пра «звычай кашы» і аднакашнікаў, адкуль пайшлі назвы «азбука» і «буквар», якое пакаранне чакала няўважлівых вучняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якія навукі вывучалі ў школах XII і XVII стагоддзяў і паспяхова папрактыкаваліся ў чытанні і матэматыцы, выкарыстоўваючы кірылічны алфавіт.