
Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла лекцыя "Я і Канстытуцыя" для вучняў 4 класа СШ № 3 г. Навагрудка, прысвечаная значэнню асноўнага Закона для кожнага грамадзяніна.
Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, удасканалілі веды аб правах і абавязках грамадзян краіны, паглыбілі ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах.
Школьнікі адзначылі, што дзякуючы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кожны чалавек у нашай краіне можа адчуваць сябе абароненым.