Канцэрт Аляксандра Віслаўскага

6 сакавіка ў музеі адбыўся канцэрт Аляксандра Віслаўскага «Музыка душы».

Аляксандр Віслаўскі – вядомы беларускі музыкант, кампазітар, аранжыроўшчык, экс-удзельнік ансамбля «Песняры», іншых музычных калектываў. Падчас канцэрта прагучалі песні на словы вядомых беларускіх паэтаў.

Сябры кажуць пра Аляксандра Віслаўскага, што ён «чалавек-аркестр». Сваё ўменне граць на розных музычных інструментах ён прадэманстраваў падчас канцэрта «Музыка душы». А дапамагала яму жонка, цудоўная скрыпачка Алена Віслаўская.

Сачыце за нашымі старонкамі ў сацыяльных сетках, завітвайце на нашы імпрэзы!!

1171