Вясновыя фантазіі ў музеі

Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў музеі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню "Вясновыя фантазіі: папяровая прыгажуня да 8 Сакавіка". У ім прынялі ўдзел вучаніцы СШ №4 г. Навагрудка, а таксама настаўнікі і бацькі. Госці з цікавасцю слухалі аб гісторыі свята, аб традыцыях яго святкавання ў розных краінах. Дадому нашы юныя сябры забралі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, а таксама пазітыўны настрой і прыемныя ўспаміны аб праведзеным часе.

469