
Мастак Аляксандр (Алесь) Родзін (15 мая 1947 – 19 снежня 2022) – ураджэнец Баранавічаў, адзін з самых прыкметных беларускіх андэграўндных мастакоў.
На выстаўцы ў нашым Доме-музеі прадстаўлены жывапісныя карціны, створаныя мастаком у розныя гады яго творчасці. Краявіды «Цнянскае вадасховішча». «Бараўляны», «Возера Крывое. Ушачы» і іншыя былі напісаны ў 80-я гг. мінулага стагоддзі ў рамках рэалізму. Ёсць і працы ў жанры пуантылізму, напісаныя дробнымі кропкамі, якія балансуюць у раўнавазе паміж абстракцыяй і рэалізмам; усе яны маюць нейкую алегарычную форму.