
19 лютага 2025 г. адбыўся выніковы Савет аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама.
У выступленні начальніка аддзела культуры Марыны Шабановіч і прадстаўнікоў падпарадкаваных устаноў былі падведзены вынікі работы арганізацый сферы культуры Навагрудскага раёна за 2024 год і пастаўлены задачы на 2025 год.
Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч адзначыла, што ў Навагрудскім раёне былі выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі ў сферы культуры за 2024 год.
З прывітальным словам звярнуліся да прысутных старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Каралько і намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Людміла Мароз.
Адбылося ўзнагароджанне найлепшых работнікаў па выніках 2024 года. Сярод узнагароджаных - навуковы супрацоўнік Дома-музея Адама Міцкевіча Наталля Лесько. Віншуем! Завяршыўся сход святочным канцэртам.