Мы памятаем, мы ганарымся. Дзятлаўшчына сустракае Дзень Перамогі

Маршам памяці і ўрачыстым мітынгам каля абеліска Славы распачаліся на Дзятлаўшчыне святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 9 Мая.

Сёлета святкаванне Дня Вялікай Перамогі стала асаблівым: яго ўпрыгожыў вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў горад Дзятлава.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў дзятлаўчан са святам:

– 9 Мая з’яўляецца сімвалам гераізму нашага народа, увасабленнем яго мужнасці і стойкасці. Мы адзначаем гэтае святое для ўсіх нас свята, славячы герояў-землякоў, якія пераадолелі страшныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднага краю. Дзякуючы іх самаадданасці, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам.

Сёлета адзначаецца важная для нашага народа дата – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў указ № 44, згодна з якім вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў, сярод якіх і Дзятлава. Наш горад па праве заслужыў званне горада воінскай славы і доблесці.

Мы нізка схіляем галовы перад веліччу подзвігу тых, хто прайшоў агонь небывалай у гісторыі чалавецтва вайны і не вярнуўся з поля бою. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто змагаўся за нашу свабоду са зброяй у руках на франтах, у партызанах і падполлі; тых, хто адчуў на сабе жах канцлагераў і фашысцкіх засценкаў; тых, хто быў сагнаны на прымусовыя работы ў Германію і падвяргаўся гвалту на акупіраваных тэрыторыях; тых, хто, не шкадуючы сябе ў знясільваючай працы на заводах і ў палях, аддаваў усё для фронту і Перамогі; тых, хто, здзяйсняючы подзвігі ў барацьбе з фашызмам, склаў галовы ў імя жыцця іншых пакаленняў. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць: гераічная шматпакутная зямля, палітая крывёю яе жыхароў, партызан і чырвонаармейцаў, памятае пра подзвіг дзядоў і прадзедаў.

Дарагія землякі! Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў віншую вас з Днём Перамогі. У гэты святочны дзень шчыра жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, росквіту і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам любімай Айчыны. Няхай свята Вялікай Перамогі стане для кожнага з нас сімвалам нацыянальнага гонару і памяці аб подзвігу нашых продкаў. (Падрабязней...)

9