«Вызваленне Беларусі. Старонкі аперацыі „Баграціён“»

Тэматычнае мерапрыемства пад такой назвай, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі напярэдадні Дня Перамогі.

Прагартаць гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны сабраліся ўдзельнікі раённага савета ветэранаў на чале са старшынёй аб’яднання Міхаілам Губарам і моладзь – навучэнцы 10-11 класаў гарадскіх установаў адукацыі, а таксама першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, краязнаўцы, дзятлаўчане. (Падрабязней...)

26