Музею-бібліятэцы Сімяона Полацкага — 30 год!

Шаноўныя сябры!

Сёння, 25 сакавіка, Музею-бібліятэцы Сімяона Полацкага споўнілася 30 год. Увесну 1994 года ў Беларусі з'явіўся першы і да сёння адзіны музей, прысвечаны асветніку з Полацка. Музей аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII–XVIII стагоддзяў і мае ўсе неабходныя атрыбуты такой бібліятэкі: двухузроўневыя кніжныя шафы, аздобленыя бюстамі антычных філосафаў і пісьменнікаў, чытальную залу і вялікі глобус. Кожныя пяць год на базе музея праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць». У гэтым годзе яна прысвечана 395-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага і 30-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.

70