Выстава жывапісу Анатоля Отчыка

ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ АНАТОЛЯ ОТЧЫКА

ДОТЫК

27 лютага 2024 г. у выставачнай зале ўстановы культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей” адбылося адкрыццё выставы “Дотык” Анатоля Уладзіміравіча Отчыка. Мастак прадставіў увазе гледачоў больш сарака работ, напісаных у розныя часы і нават у розных краінах,але ўсе карціны аб'яднала агульная тэма: імкненне чалавека да святла і духоўнасці. Анатоль Уладзіміравіч не першы раз выстаўляе сваё работы на Лепельшчыне,а менавіта ў мінулым годзе ён прымаў удзел у выставе “Фарбы Лепельшчыны”.

Нарадзіўся будучы мастак у вёсцы Шыічы Гомельскай вобласці. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча ў 1972 годзе, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. Вучыўся ў Л.Скорабагатава, Э.Іодэніса, А.Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1978 года. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1986 года.

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, кіраўнік і члены Беларускага саюза мастакоў, педагогі і вучні дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі",лепельскія мастакі і зацікаўленыя лепяльчане.

Шмат цёплых слоў прагучала аўтару выставы ад старшыні Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана, загадчыка сектара культуры Алёны Барадзейкі, старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка.

Падтрымалі Анатоля Уладзіміравіча і паплечнікі па творчаму цэху з Беларускага саюза мастакоў.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі бліжэй пазнаёміцца з выставай.

Праходзячы скрозь залу, наведвальнікі сустрэліся з творамі мастацтва, якія вылучаюць узнёсласць і эмацыйнасць. Мастак пераносіць на палатно магію святла і цяпла, адлюстроўваючы велічнасць цэркваў і манастыроў.

Яго карціны не толькі паказваюць архітэктурныя шэдэўры, але і транслююць тонкасць духоўнасці, прымушаючы гледача задумацца пра вечнае. Пейзажы прыроды, афарбаваныя ў светлыя тоны, запрашаюць нас у падарожжа па лугах і туманах, захоўваючы прыемнае пачуццё падзякі прыродзе і яе творцу.

Работы майстра становяцца гарманічным спалучэннем святла і прыгажосці, кожная карціна – размова з яго душой. Наведванне выставы – гэта не толькі культурная падзея, але і пагружэнне гледача ў творчы свет, крыніца натхнення і радасці

135