Запрашаем на аўтарскі занятак Ірыны Князевай!

30 сакавіка а 13-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на новы аўтарскі занятак мастачкі Ірыны Князевай “Насі сваё” ў межах праекта “Пісаная торба”.

“Кожны носіць сваё неба з сабой”, “Пушча – загадка, разгадка хаваецца ў лесе”, “У добрых справах і ў любасці да айчыны ўпадабляйцеся”, “Трэба дома бываць часцей”.

Жывапісна-маляўнічыя цытаты з твораў выбітных беларускіх літаратараў заўсёды натхняюць на творчасць. І мы з задавальненнем запрашаем вас на майстар-клас па роспісе шопераў па матывах і з выкарыстаннем гэтых цытат.

Заняткі будуць праходзіць у надзвычай натхняльным творчым асяроддзі – у прасторы экспазіцыі “Беларусь – краіна талентаў”, дзе прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя партрэты беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія праслаўлялі нашу таленавітую краіну.

Наш адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Кошт удзелу – 30 рублёў (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты і інш., а таксама экскурсія па выставе “Беларусь – краіна талентаў”).

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811-21-85, +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Колькасць месцаў абмежаваная!

111