Мілыя жанчыны!
Віншую вас з доўгачаканай вясной і пяшчотным святам 8 Сакавіка!
Надзеленыя прыгажосцю, чуласцю, дабрынёй, вы насычаеце нашае жыццё святлом і надзеяй на лепшае! Вы лёгка вырашаеце самыя няпростыя задачы, падцвярджаючы, што кожнай справе, за якую бярэцца жанчына, гарантаваны поспех!
Дык жа здзіўляйце, захапляйце і натхняйце нас і далей, чароўныя музы і верныя сяброўкі!
Ад усёй душы жадаю вам быць каханымі і шчаслівымі! Вясенняга настрою, усмешак, цяпла і дабрабыту!
Дырэктар музея С.І. Усік
На фота – Еўдакiя Лось